Марыя Пятроўна Жабінская
Марыя Пятроўна Жабінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 2018 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнаўца |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
|
Узнагароды |
Марыя Пятроўна Жабі́нская (22 мая 1938, в. Карані, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — 22 жніўня 2018, Мапуту, Мазамбік) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да 9 класа вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе, потым — у школе рабочай моладзі. У 1961 г. скончыла аддзяленне мастацкай вышыўкі Мінскага мастацкага вучылішча, у 1969 г. — аддзяленне мастацкага афармлення тканін Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва». З 1970 г. да 1972 г. вучылася на факультэце прапаганды вячэрняга Інстытута марксізму-ленінізму, з 1972 г. да 1975 г. — у аспірантуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе напісала дысертацыю «Беларускае народнае ткацтва» (не абаронена)[1].
Працавала ў 1962—1963 гадах мастаком на Мінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, у 1967—1972 гадах метадыстам па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў Рэспубліканскім Доме народнай творчасці, у 1976—1979 гадах мастаком у праектна-тэхналагічным інстытуце «Белмясцпрампраект», у 1979—1991 гадах навуковым супрацоўнікам і старшым навуковым супрацоўнікам, в.а. загадчыка аддзела фальклору ў Рэспубліканскім метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы (РНМЦ), у 1991—1996 гадах вяла гурткі ў Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей, у сярэдзіне 1990-х гг. працавала выхавацелькай у дзіцячым садку № 80 г. Мінска. У 1993 г. выйшла на пенсію[1].
У 2013 г. пераехала на жыхарства ў Мазамбік да дачкі[1].
Член Саюза мастакоў Беларусі ў 1988—2004 гадах[1].
Навуковая дзейнасць і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследавала духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў, у меншай ступені — духоўную культуру татараў і яўрэяў Беларусі[1].
У 1967—2003 гг. ездзіла ў этнаграфічныя экспедыцыі па ўскіх абласцях краіны. Упершыню выступіла ў друку ў 1970 г. Публікавалася ў газетах «Звязда», «Голас Радзімы», «ЛіМ», «Чырвоная змена» і інш. Аўтар звыш 200 артыкулаў. Аўтар-укладальнік альбомаў, каталогаў, метадычных дапаможнікаў, у якіх даследуе беларускае народнае мастацтва: «Мастацтва сяла Неглюбка» (1976), «Арнамент беларускіх народных тканін» (1983), «Адраджэнне забытага рамяства» (1985), «Свет вачыма дзяцей» (1992), кнігу «Складзі ўзор сам» (1992) і інш[1].
Арганізатар і ўдзельнік рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый «Состояние и проблемы дальнейшего развития народных художественных промыслов» (1981), «Народнае мастацтва і сучасныя мастацкія промыслы Віцебшчыны» (1983), «Народное творчество и художественные промыслы Гомельщины» (1985), першага Усебеларускага Купалля (разам са Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына») (1991) і інш. Адна са стваральнікаў Мотальскага музея народнай творчасці (Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) (1983—1990); аўтар канцэпцыі музея народнай медыцыны «Хатка лекара» філіяла Баранавіцкага краязнаўчага музея (1989) і экспазіцыі «Папера Смаргоншчыны» Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея (2000-я)[1].
Удзельнічала ў абласных выстаўках: у 1956—1957 гг. з жывапіснымі работамі «Нацюрморт», «Гарбузы», «Кветкі з майго агародчыка», «Лугавыя кветкі», у 1972 г. на III Рэспубліканскай выстаўцы твораў маладых мастакоў у г. Мінску з пано «Перад адлётам на поўдзень» (ручное ткацтва) і інш. Аўтар каляровых уклеек у энцыклапедычных выданнях: «Арнамент» (1969), «Вышыўка» (1971) — БелСЭ, «Орнамент» — «Белорусская ССР. Краткая энциклопедия» (т. 4, 1981)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За прапаганду мастацтва сучаснай вёскі была адзначана сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1986)[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Жабінская, Марыя Пятроўна. Складзі ўзор сам = Составь узор сам : народны арнамент у побыце / М. П. Жабінская; [перакладчык Л. М. Карамазава; мастакі: М. П. Жабінская, А. С. Магумане]. ― Мінск : Полымя, 1992. — 218, [2] с. : іл., каляр. іл. ; 22 см. Тэкст паралельна на беларускай, рускай мовах. ― Бібліяграфія: с. 218―219.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жабінская Марыя Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Памерлі 22 жніўня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Мазамбіку
- Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі ІМЛ
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Мастацтвазнаўцы Беларусі